112 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 5 «Б» класа ДУА «Гімназія №9 г. Віцебска» прайшло віртуальнае падарожжа па гістарычных мясцінах нашай радзімы пад назвай «Мы адкрываем Беларусь».

Дзеці атрымалі цікавую інфармацыю пра помнікі архітэктуры, якіх насуперак усім нягодам засталося нямала на беларускай зямлі. Больш падрабязна бібліятэкар расказала пра Брэсцкую крэпасць, і Камянецкую вежу ў Брэсцкай вобласці, Сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы і Сафійскі сабор у Віцебскай вобласці, драўляны замак, на месцы якога паўстаў вядомы палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомельскай вобласці, Гальшанскі і Мірскі замкі ў Гродзенскай вобласці, Бабруйскую крэпасць у Магілёўскай вобласці, Нясвіжскі замак і касцёл Святога Сымона і Алены ў Мінскай вобласці.

Пасля мерапрыемства многія дзеці пажадалі адправіцца ў сапраўдную вандроўку па такой прыгожай і найлепшай у свеце краіне Беларусь і самім пабачыць помнікі, якія многае могуць расказаць пра князёў і звычайных людзей, пра ваенныя баталіі і мірныя падзеі далёкіх стагоддзяў.2