1     28 лістапада ў бібліятэцы імя М.Лынькова адбылася літаратурная вечарына «Дар душэўнай дабрыні», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова, у гонар якога і названа бібліятэка.

 

    На літаратурную вечарыну сабраліся чытачы, сябры, калегі, каб ушанававаць памяць вядомага беларускага пісьменніка. Госці бібліятэкі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Міхася Ціханавіча. Паэтэса Ірына Радзіхоўская адзначыла яго яркі самабытны талент, значнасць яго творчасці ў станаўленні нацыянальнай свядомасці. Творчы калектыў «Патрыет» дадаў мерапрыемству музычную афарбоўку, а вучні ДУА «Сярэдняя школа №43 г. Віцебска» зачыталі ўрыўкі з твораў пісьменніка.

2

3

4

5

6