1   26 лістапада бібліятэку імя Ул.Караткевіча наведалі слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі - настаўнікі прадмета «АБЖ» Віцебскай вобласці.

 

    Для прысутных была арганізавана разгорнутая выстава «Бяспека. Асоба. Грамадства», быў прадстаўлены распрацаваны бібліятэкай праект «Бяспечнае асяроддзе – шчаслівыя дзеці». 

     Аўдыторыі расказалі пра арганізацыю ў бібліятэцы індывідуальнай работы з карыстальнікамі, пра правядзенне акцый, арыентаваных на замацаванне аўтарытэта правіл самаахоўных паводзін і абавязковасць іх выканання. Аб сумесных са школай масавых мерапрыемствах, накіраваных на асвятленне асноўных пагроз (інфармацыйных, камп'ютарных, псіхалагічных, фізічных, экалагічных, эканамічных і інш.), на фарміраванне ў дзяцей уменняў і навыкаў арыентавання ў небяспечных сітуацыях і здольнасцяў адбіваць неспрыяльныя знешнія і ўнутраныя ўздзеянні.