1    26 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 7«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №28» прайшла інфармацыйная гадзіна «Дым ілюзій», прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад курэння.

 

   Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з новымі матэрыяламі, размешчанымі ў перыядычным друку, пра ўспышку рэспіраторных лёгачных захворванняў сярод курыльшчыкаў электронных цыгарэт у ЗША.

     Падлеткі даведаліся, каго называюць «вейперамі» і што такое «хвароба вейпераў» (пнеўманіт) і пра новыя факты, якія сведчаць, што модная зараз электронная цыгарэта шкодзіць здароўю не менш, чым звычайная, а ў некаторых выпадках нават і больш – за некалькі гадоў курыльшчык выходзіць на вострую лёгачную недастатковасць.

     Прысутных пазнаёмілі з палажэннямі Дэкрэта №2, ад 24 студзеня 2019 года па пытаннях спажывання тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння і стварэння бяздымнага асяроддзя (месцы, дзе курэнне забаронена), а таксама па пытаннях адказнасці за парушэнні гэтага заканададаўчага акта.

2