1     22 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла гульнявая праграма па казках Ул.Караткевіча «Услед за чараўніком», у якой прынялі ўдзел першыя класы ДУА «Сярэдняя школа №11».

 

    Дзяцей пазнаёмілі з пачаткам казкі пісьменніка «Вясна ўвосень» пра хворага хлопчыка Янку і яго сястрычку Аленку і прапанавалі самім прыдумаць яе працяг. Усе паспяхова справіліся з заданнем, кожны знайшоў свой метад лячэння і закончыў сюжэт выздараўленнем галоўнага героя.

     Вучням прапанавалі здагадацца, якія гасцінцы маглі прынеслі хлопчыку лясныя жыхары, каб падняць яму настрой у хмурны, дажджлівы восеньскі дзень. А потым пры дапамозе гульні «Адгадай героя» адбылося знаёмства дзяцей і з астатнімі казкамі пісьменніка. Каб назваць усіх персанажаў чароўных гісторый Ул.Караткевіча і даць ім трапную характарыстыку, дзецям прыйшлося праявіць кемлівасць і знаходлівасць, начытанасць і, нават, пачуццё гумару. Знаёмства з дзіцячымі творамі пісьменніка ў гульнявой форме падарыла прысутным добры настрой і прыемныя ўражанні.

2

3

4