1     21 лістапада ў бібліятэцы-філіяле №7 для вучняў 4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Віцебска» прайшоў урок знаёмства з беларускімі пісьменнікамі–юбілярамі 2019 года.

 

    Школьнікі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю М.Лынькова, А. Дзеружынскага, А.Вольскага і А.Якімовіча.

Напярэдадні мерапрыемства дзеці прачыталі аповесць Міхася Лынькова «Міколка-паравоз» і актыўна адказвалі на пытанні выктарыны па творы. Вучні чыталі ўслых вершы Артура Вольскага і Авяр'яна Дзеружынскага. Дзякуючы Алесю Якімовічу, дзеці пачулі творы, якія дапамаглі ім адчуць адметнасць, мілагучнасць і спеўнасць роднай мовы.

2

34