бусляня -1"Спатканне з цудам"- пад такой назвай 20 лістапада прайшоў у бібліятэцы імя Ул. Караткевіча занятак гуртка "Бусляня" і быў прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Дзецям расказалі пра дзіцячыя гады пісьменніка, пра тое, як ушанавана яго памяць у нашым горадзе, а затым для гурткоўцаў пачалася захапляльная вандроўка па "нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца..." Бібліятэкар больш падрабязна прыпынілася на казцы "Чортаў скарб", пазнаёміла з сюжэтам і персанажамі твора. Дзеці ўспомнілі герояў іншых казак Уладзіміра Караткевіча, пералічылі назвы ўсіх яго чароўных гісторый. Напрыканцы занятка гурткоўцы прыняліся за работу і стварылі ўласнымі рукамі партрэты казачных персанажаў: кошкі і мядзведзя, чарапахі і жабкі, чорта і сабакі Куцькі, сонейка і савы.бусляня -2