1

 

   15 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшоў літаратурны ўрок «Вясёлая сямейка» па творчасці вядомага дзіцячага пісьменніка Мікалая Носава.

 

    Вучням 2«В» класа ДУА «Гімназія №3 г.Віцебска імя А.С.Пушкіна» расказалі пра дзяцінства пісьменніка, пра падзеі ў жыцці, якія спрыялі яго дарослай літаратурнай дзейнасці.

    Дзеці прачыталі шмат апавяданняў Мікалая Носава, с задавальненнем адказалі на пытанні бібліятэкара і пераказалі цікавыя і смешныя гісторыі пра сваіх аднагодкаў, якія саджалі і палолі агарод, варылі кашу, адпачывалі ў піянерскім лагеры, гулялі ў хованкі і «Трох парсючкоў», вучыліся накладваць латкі, канструявалі з тэлефона-цацкі – электрычны званок і, нават, рвалі агуркі на калгасным полі. Напрыканцы мерапрыемства дзеці назвалі спадабаўшыяся ім апавяданні і ўсе разам пад музыку праспявалі песню на словы М.Носава «В траве сидел кузнечик».

2