1

 

    13 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў урок беларускага чытання «Прыгожая птушка пер'ем, а чалавек вучэннем».

 

     Вучні 3«В» класа ДУА «Сярэдняя школа №11» патлумачылі сэнс беларускай народнай прыказкі, якая дала назву мерапрыемству, адказалі на пытанні віктарыны «Школьныя прылады» і назвалі на беларускай мове, словы, звязанныя са школай і вучэннем.         

     Дзякуючы творам Я.Купалы «Юрачка», К.Жука «Урок», В.Хомчанкі «Коска», Э.Агняцвет «Грамацеі», А.Дзеружынскага «Экзамены» трэццякласнікі павялічылі лексікон беларускіх слоў, правільна рашылі вершаваныя задачы, напісалі сказы і раставілі ў іх коскі, зрабілі работу над памылкамі.

  У канцы мерапрыемства дзеці выразна і напамяць прадэкламавалі гумарыстычныя вершы беларускіх паэтаў Мар'яна Дуксы, Артура Вольскага, Міколы Чарняўскага пра не вельмі руплівых у вучобе герояў твораў і зрабілі вывады з прачытанага.

3

2

5