1

 

    1 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №11» прайшло экалагічнае падарожжа па старонках кнігі вядомага нарвежскага пісьменніка і натураліста Альберта Увесена «Варга».

 

     Дзеці пазнаёміліся з галоўнай гераіняй кнігі добрай дзяўчынкай па імені Інгеборг, якой на дзень нараджэння падарылі шчанюка вельмі падобнага на маленькае ваўчаня. Школьнікі з цікавасцю слухалі пра падарожжы і прыгоды дзяўчынкі з сабакам па мянушцы Варга, пра іх сумесныя гульні, пра святы, якія яны адзначалі разам, пра паходы ў ягады, пра катанне на санках з гары, пра купанне ў моры, а таксама пра сустрэчы з дзікімі жывёламі, якія насяляюць лясы, горы, вадаёмы Нарвегіі.

    Дзякуючы кнізе чытачы змаглі пашырыць свае веды пра прыроду Скандынаўскага паўвострава, а таксама зразумець, што трэба беражліва адносіцца да жывёл і да ўсяго навакольнага свету, каб зберагчы прыгажосць і непаўторнасць нашай планеты для будучых пакаленняў.

4