2

 

    7 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла пазнавальная гадзіна «Да кнігі спрадвеку любоў і павага», ў якой бралі ўдзел вучні 3-4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска».

 

    Вучням расказалі пра першыя рукапісныя кнігі, як іх перапісвалі, як афармлялі, якія матэрыялы выкарыстоўваліся пры гэтым, пра першыя друкаваныя выданні і вядомых беларускіх кнігадрукароў. Дзецям было цікава даведацца, дзе зараз можна ўбачыць рэдкія выданні, і для іх правялі завочную экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску і па Музею беларускага кнігадрукавання ў Полацку.

    А потым хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разглядвалі незвычайна аформленыя сучасныя кнігі: самую вялікую і самую цяжкую кнігу ў бібліятэцы - фотаальбом «Зямля сілы. Белавежская пушча», самыя маленькія - кнігі-мініяцюры, а таксама кнігі-карцінкі для самых юных чытачоў.

3

4

5