2

 

    24 и 25 верасня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла гадзіна псіхалагічнай дапамогі «Навука трымаць удар» для 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска».

 

    Бібліятэкар прыпынілася на такой распаўсюджанай з'яве, як кібермобінг і нагадала дзевяцікласнікам правілы інтэрнэт-зносін і інтэрнэт-бяспекі. Старшакласнікам растлумачылі, чаму ўзнікае непрыязнасць, на прыкладах расказалі, як гэта адбываецца ў навучальных установах, у арміі, у працоўных калектывах, якімі могуць быць вынікі булінга, як рэагаваць, калі ты аказаўся аўтсайдэрам, што такое сіндром ахвяры, як процістаяць насіллю, і якое пакаранне чакае тых, хто выступае ў ролі агрэсара (булі). Напрыканцы размовы бібліятэкар звярнула ўвагу на кнігі і артыкулы з перыядычнага друку, якія асвятляюць пытанні паднятай на ўроку праблемы.

3

4