1

 

    У бібліятэцы імя Ул.Караткевіча з 26 жніўня па 26 верасня праходзіць выстава творчых работ вучняў ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (педагогі Анастасія Мікалаеўна Марозова і Наталля Іванаўна Смалякова) «Лялькі ў казку запрашаюць...».

 

    На выставе прадстаўлены 16 кампазіцый, выкананых у розных тэхніках: пап'е-машэ, тэкстыльныя і каркасныя лялькі. Дзякуючы умелым рукам і багатай фантазіі юных майстроў, наведвальнікі бібліятэкі змогуць апынуцца ў казачнай краіне, дзе іх гасцінна сустрэнуць Папялушка і прынц, Зорны хлопчык і Фея кветак, Чырвоная шапачка і Крошачка-Хаўрошачка, Чабурашка і тры мядзведзі, а некаторыя персанажы змогуць нават напалохаць, напрыклад, такія як Баба-Яга і чэрці. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая ў кожнага зможа разбудзіць жаданне тварыць і дарыць прыгажосць людзям, а яшчэ дапаможа паверыць, што цуд можна зрабіць сваімі рукамі.

2

3

4

5