2

 

    21 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Віцебска» прайшла гадзіна добрых парад «Лясная навука».

 

 

    Дзеці даведаліся, як выбіраць месца для вогнішча, каб яно не стала прычынай пажару, дзе хавацца ў час навальніцы, чаму нельга купацца ў незнаёмых вадаёмах, вырываць грыбы з коранем, збіраць у букеты кветкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу, разбураць муравейнікі і птушыныя гнёзды, крычаць і шумець у лесе. Хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі пра ядавітыя грыбы і ягады, якія можна сустрэць у нашых лясах, і запрасілі прыняць удзел у гульнях «Папярэджваючыя і забараняючыя экалагічныя знакі», «Што бярэш з сабою ў лес?», «З кім сябруе елка?».

3

4