2

 

  12 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Віцебска» пазнаёмілі з новым выданнем двух помнікаў старажытнаславянскай літаратуры «Слово о полку Игореве. Повесть временных лет».


    Выданне дапамагло падлеткам акунуцца ў атмасферу XII стагоддзя, адкрыць для сябе шмат цікавых фактаў з жыцця рускіх князёў, паспрабаваць зразумець прычыны іх учынкаў, даведацца, як жылі нашы прашчуры і прашчуры блізкіх нам народаў – рускіх і украінцаў, а таксама пра магутную самастойную дзяржаву – Полацкае княства і яго уладароў. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана княгіні Вользе, якая па легендзе заснавала наш горад. Падлеткі даведаліся пра яе хітрыкі ў барацьбе з драўлянамі і падзівіліся яе розуму і знаходлівасці. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам прапанавалі паламаць галаву над сэнсам старажытнаславянскіх слоў, якія можна сустрэць у кнізе, а таксама разгадаць сімвалы, якімі карысталіся нашы продкі.

3

4

5