1

 

   12 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прайшла гутарка-разважанне «Чытанне для сэрца і розуму».

 

   

    Узнімаліся пытанні аб тым, чаму важна быць адукаваным, якія кнігі дапамогуць адолець хваробы і перамагчы стрэс (бібліятэрапія), чаму трэба кожны дзень даваць свайму мозгу карысную інфармацыю, і чаму наша будучыня залежыць ад чытання? Падчас размовы бібліятэкар выкарыстоўвала выказванні знакамітых людзей пра карысць кнігі і чытання, вершаваныя радкі вядомых паэтаў, а таксама прыводзіла вынікі навуковых даследванняў. У канцы мерапрымства прагучаў верш Я. Шакуравай «Як усё-ткі людзі падобны на кнігі...», асноўная думка якога супала з тэмай гутаркі: з добрымі кнігамі, як і з цікавымі людзьмі хочацца падаўжэй застацца і спадзявацца на тое, што раман будзе з працягам.

2

3