5

 

    6 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прайшла краязнаўчая гадзіна «Шёл по городу трамвай...».

 

   Падлеткам расказалі цікавыя факты з гісторыі найстарэйшага электрычнага транспарту краіны: хто ў Віцебску пачынаў работу па будаўніцтву «электрычнай чыгункі», калі адбыўся ўрачысты запуск першага трамвая, як выглядала першая электрастанцыя, на якім паліве яна працавала і ў якім будынку знаходзілася, а таксама пра тое, як няпроста ішлі работы па адраджэнню і развіццю трамвайнага руху пасля Вялікай Айчыннай вайны.

     Старшакласнікам нагадалі пра музей, прысвечаны гісторыі мясцовага трамвая, які адкрыўся ў адміністрацыйным будынку трамвайнага дэпо ў 1966 годзе, і аб тым, што сёння ў Віцебску самая шырокая трамвайная сетка ў краіне. Напрыканцы размовы прысутных пазнаёмілі з кнігай Леаніда Забела «Гісторыя віцебскага трамвая» і іншымі выданнямі, у якіх размешчана інфармацыя па тэме.

2