IMG_7356Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей 31 мая ў новым памяшканіі па адрасе  вул. Горкага, 120 урачыста адчыніла дзверы дзіцячая бібліятэка імя Я. Коласа. На свяце наваселля з цёплымі словамі віншавання выступілі: начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Н. А. Шыёнак, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Т.І.Гусачэнка, намеснік дырэктара Гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра А. В. Дабракова, чытачы бібліятэкі, дырэктар ЦБС г. Віцебска – Г. Г. Данілава. Музычны падарунак бібліятэцы падарыў калектыў эстраднай песні “Кантылена” КДЦ “Першамайскі”, мастацкі кіраўнік Н. В. Вайцехоўская-Захаранка.