3

 

   29 ліпеня ў бібліятэцы імя Е.Лось адбылася паэтычная гадзіна «Вось вам вершы, вось вам казкі — пачытайце, калі ласка!», прысвечаная дзіцячай паэзіі Еўдакіі Лось. Удзельнікамі сустрэчы сталі наведвальнікі школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №7 г. Віцебска».


    Сустрэча пачалася з экскурсіі па літаратурна-музейнай экспазіцыі «З тысячы дарог я выбрала сваю». Дзеці пазнаёміліся з біяграфічнымі фактамі, убачылі асабістыя рэчы паэтэсы, фотаздымкі родных, кнігі з аўтографамі вядомых пісьменнікаў і фотаздымак самой Еўдакіі, падараваны бібліятэцы паэтам Давідам Сімановічам. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, дзе ўсталяваны помнік Еўдакіі Лось, аб названай яе іменем вуліцы. Дзеці з задавальненнем уключыліся ў гульню «Скорагаворкі».
І вядома ж, на паэтычнай гадзіне гучала іскрыстая шчырая паэзія Еўдакіі Лось. Яе творы, напісаныя для дзяцей, захапілі сваёй меладычнасцю і добрым настроем.

2

4

5