IMG_7343У ЦГБ імя М. Горкага 30 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё першай экспазіцыі “Магія вышыўкі” студыі аматараў вышыўкі ДУ “Культурна-гістарычны комплекс “Залатое кальцо Віцебска “Дзвіна”. Кіраўнік студыі – Г.М.Хіневіч. Работы выкананы ў розных тэхніках вышывання  і  здзіўляюць гледача  разнастайнасцю тэматыкі -  тут і карціны, і пейзажы, і іконы,  і кветкі... Акрамя гэтага асобна прадстаўлены работы з прыватных калекцый “Бабулін куфар”: вышываныя рушнікі, сурвэткі, абрусы.