Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

ellipsis

боковой банер 2
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

Поиск по сайту

год малой родины 2019

Яндекс.Метрика

dn 3lipenia 01b-23 ліпеня наша краіна адзначыла Дзень Незалежнасці – свята беларускай дзяржаўнасці. У гонар гэтай падзеі ў бібліятэках горада прайшлі патрыятычныя ўрокі, віктарыны, кніжныя выставы.

 

26 чэрвеня i 2 лiпеня бiблiятэка iмя П.Броўкi запрасіла дзяцей, наведваючых школьныя лагеры пры ДУА "Гiмназiя №7 г. Вiцебска" i ДУА "Гiмназiя №8 г. Вiцебска" на гадзiну радзiмазнаўства "Я другой такой не ведаю краіны." Бібліятэкары распавялі пра гiсторыю i традыцыi святкавання Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Асобую ўвагу яны звярнулі на тое, што гэта свята для кожнага беларуса з'яўляецца сiмвалам свабоды i мiру. Дзяцей пазнаёмiлi з выданнямi, прысвечанымi старонкам гiстарычнага мiнулага i сучасным дасягненням беларусаў. Яны даведалiся пра побыт i культуру нашых продкаў, успомнілі назвы асноўных частак беларускага нацыянальнага касцюма, пабывалi ў вiртуальнай сялянскай хаце мiнулых стагоддзяў, адгадалi па апiсанню стравы нацыянальнай беларускай кухнi, паспрабавалi духмяны жытнi хлеб, якi пяклi на Беларусi з даўнiх часоў i традыцыйны беларускi напой - квас.

Бровки

2 ліпеня ў бібліятэцы імя Янкі Маўра прайшоў патрыятычны урок "Лёс краіны ў лёсе чалавека" для дзяцей з летняга аздараўленчага лагера пры ДУА "Сярэдняя школа №33 г.Віцебска". Яны даведаліся, чаму Дзень Незалежнасці святкуецца менавіта 3 ліпеня. Прысутным расказалі аб знакамітых гістарычных асобах, дзецях – героях Вялікай Айчыннай вайны: Мараце Казее, Зіне Партновай, Надзее Багданавай. Напрыканцы школьнікі прынялі ўдзел у віктарыне "Мая Беларусь" і праверылі свае веды па гісторыі культуры нашай краіны.Мавра  

"Беларусь – мая зямля, мая Радзіма" – гадзіна патрыятызма пад такой назвай прайшла ў бібліятэцы імя Я Купалы 2 ліпеня для дзяцей ДУА "Сярэдняя школа №21". Разам з бібліятэкарам яны адправіліся ў завочнае падарожжа па роднай краіне і даведаліся аб шляхах нашай дзяржавы да незалежнасці. Дзецям расказалі пра дзяржаўныя сімвалы: герб і флаг. Яны паслухалі пра дзейнасць Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай і іншых знакамітых асоб, якія праславілі нашу Беларусь. У гэтай жа дзень супрацоўнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у свяце вуліцы імя Кірава.КУПАЛА-1