2918 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для ўдзельнікаў школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Віцебска” прайшла гадзіна баявой славы “Родны край – наш мужны воін”.

Падлеткам расказалі пра адну з самых маштабных аперацый Вялікай Айчыннай і другой Сусветнай войн – Беларускай аперацыі 1944 года пад кодавай назвай “Баграціён”: як распрацовываўся план, хто быў яго галоўным складальнікам, якія франты і партызанскія зоны ўдзельнічалі ў наступленні, як мужна і самаадданна змагаліся за свабоду беларускіх гарадоў савецкія воіны і якія помнікіі мемарыяльныя кампазіцыі берагуць памяць пра той ратны подзвіг. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана Віцебска-Аршанскай аперацыі, у ходзе якой і быў вызвалены наш родны горад. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на выставу “Беларусь у полыме вайны”, на якой было прадстаўлена шмат краязнаўчых выданняў. Падлеткаў асабліва зацікавіла кніга Аркадзя Падліпскага “Партызанскі парад у Віцебску”, на старонках якой размешчаны унікальныя факты і фотаздымкі гістарычнага парада, які прайшоў 23 ліпеня 1944года.16500858