30З 5 па 21 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча два разы ў тыдзень праходзілі займальныя ўрокі для двух атрадаў летняга лагера “Лінгвіст” ДУА “Сярэдняя школа №34 г.Віцебска” пад агульнай назвай “Размаўляем па-нямецку”.

На першым уроку “Давайце пазнаёмімся” кожны расказваў пра сябе (імя, узрост, клас навучання, імёны бацькоў, места жыхарства і г.д.). У гульні “Стракатыя карткі” трэба было не толькі назваць колер карткі па-нямецку, але і адзначыць, што ёсць такога ж колеру ў адзенні ці ў знешнім вобліку ўдзельніка. Венгерскі сканворд “Всё, чем славен книжкин дом, по-немецки назовём” дапамог дзецям узгадаць словы на нямецкай мове, звязаныя з кнігай, бібліятэкай і чытаннем. Закончыўся ўрок фанетычнай зарадкай “Тры кітайцы з кантрабасам”, якая дапамагае ў вымаўленні галосных.

   На ўроку “Хатнія жывёлы і дзікія звяры” падлеткі адгадвалі загадкі, расказвалі пра сваіх хатніх жывёл, адны чыталі ўслых апісанні дзікіх звяроў, а другім трэба было здагадацца, што гэта за істота.

  Урок “У краіне цудоўных канікул” пачаўся з аповеду кожнага, як ён праводзіць лета і  што ў планах на будучыя два месяцы, а закончыўся цікавымі гульнямі і віктарынамі.

Такім чынам, дзеці ў форме гульні цікава праводзілі свой вольны час, адначасова замацоўвалі пройдзены матэрыял і атрымлівалі новыя веды   па прадмету “Нямецкая мова”.34