114 і 19 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшлі тэатралізаваныя прадстаўленні “Добрае святло чароўнай кветкі”, у якім бралі ўдзел наведвальнікі ДУА “Сярэдняя школа №25 г. Віцебска” і ДУА “Сярэдняя школа №34 г. Віцебска”.

Дзеці з цікавасцю сачылі за прыгодамі ў кветкавым каралеўстве. Спачатку там усё было спакойна: гаспадыня чароўнага сада разам са сваёй памочніцай дзяўчынкай Жэняй клапатліва даглядалі за кветкамі, а яны раслі і прыгажэлі ўсім на радасць і, нават, спявалі песні. Але потым нечакана з’явілася ведзьма Калючка, якая завалодала вельмі важнай кнігай па кветкаводству і хацела з яе дапамогай, а таксама кветкі-сямікветкі стаць гаспадыняй каралеўства.  Ды толькі яна не ведала, што перш чым загадаць сваё жаданне чароўнай кветцы, неабходна прыняць удзел у першых віцебскіх кветкавых гульнях і перамагчы ў спаборніцтве з дзецьмі. Спаборніцтвы былі самыя розныя: танцавальныя, інтэлектуальныя і, вядома, спартыўныя. З лікам 3:1 перамаглі дзеці. Але і з ведзьмай Калючкай таксама адбыліся цудоўныя метамарфозы: на яе калючых галінках расцвілі прыгожыя кветкі, і, дзякуючы ім, яна і сама ператваралыся ў добры і лагодны персанаж кветкавага сада. Напрыканцы спектакля дзеці і героі казкі праспявалі песню “Кветка-сямікветка”, хорам вымаўлялі чароўныя словы і загадвалі свае самыя запаведныя жаданні.32