1

 

    12 чэрвеня для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Віцебска» прайшоў шок-урок «У абдымках атрутнага дыму».

 

 

   Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з гісторыяй табакакурэння, прычынамі распаўсюджвання дрэннай звычкі, расказала пра памылковыя погляды на курэнне, вынікі яго ўздзеяння на малады арганізм, пра пасіўнае курэнне, адмоўныя бакі электроннай цыгарэты, а таксама пра небяспеку модных зараз сярод моладзі курыльных сумесяў «Спайс». Удзельнікаў урока пазнаёмілі з тэматычнай інфармацыяй, размешчанай у кнігах і перыядычным друку, а таксама з заканадаўчымі актамі, у якіх названы месцы, дзе забараняецца курыць і прапісана адказнасць за такія правапарушэнні.

2