1

 

12 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прайшоў пазнавальна-забаўляльны мур-р-р-турнір «Хоть и разные немножко, всё равно всё это – кошки».

Дзеці даведаліся, у якіх краінах асабліва ўшаноўваюць кошак, у якіх палохаюцца кошкі чорнага колеру, а ў якіх лічаць, што такая афарбоўка, наадварот, прыносіць поспех і шчасце, а таксама пра кошак-рэкардсменак, занесеных у кнігу рэкордаў Гінэса. Малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у конкурсе «Сваякі кошак» і хорам давалі адказы на загадкі пра звяроў з сямейства Кашачыя. Дзякуючы літаратурнай віктарыне дзеці ўспомнілі мастацкія творы, у якіх героямі з’яўляюцца каты і кошкі. Амаль беспамылкова яны называлі імёны пушыстых персанажаў, назвы казак, вершаў, апавяданняў і прозвішчы аўтараў. А дапамагала дзецям справіцца з усімі заданнямі турніра выстава, аформленая да мерапрыемства, на якой былі прадстаўлены мастацкія і пазнавальныя кнігі, а таксама часопісы: «Вясёлы заапарк», «У свеце жывёл», «Тошка» і іншыя.  2