2

 

    6 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла пазнавальная гадзіна «Відавочнае і неверагоднае», у якой прынялі ўдзел дзесяцікласнікі летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №28 г. Віцебска».

 

     Прысутныя пазнаёміліся з асновамі навукі біёнікі («перайманне ў прыроды»), даведаліся чаму можна навучыцца ў рыб, звяроў, паўзуноў і іншых прадстаўнікоў фаўны. Асабліва зацікавіла падлеткаў інфармацыя пра незвычайныя архітэктурныя канструкцыі жылля ў насякомых і птушак. Больш гадзіны доўжылася цікавая размова, падлеткі задалі шмат пытанняў бібліятэкару, а напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставе.

5

6