1

 

    5 чэрвеня ў бібліятэцы імя М.Горкага прайшла гадзіна гістарычнай памяці «Святая заступніца Белай Русі», прысвечаная Дню памяці Еўфрасінні Полацкай.

     Для дзяцей, наведваючых школьны лагер ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Віцебска», была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя аб жыццёвым і духоўным шляху асветніцы і кніжніцы Еўфрасінні, якая нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей і стала першай кананізаванай усходнеславянскай жанчынай. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава «Прападобная Еўфрасіння Полацкая».

2

3