1

 

    30 мая ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла гадзіна цікавых паведамленняў «Чытай і здзіўляйся!» па кнігах Г.В. Трафімавай і С.А. Трафімава з серыі «Расказы Дзеда Прыродаведа».

 

 

      Вучням 2«Б» класа ДУА «Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна» расказалі пра аўтараў навукова-пазнавальнай серыі, а таксама арганізавалі невялічкае падарожжа па старонках асобных кніг «Танцы на зямлі, у вадзе і ў паветры» і «Ці растуць на залатым дрэве залатыя яблыкі».

      Дзякуючы выданням дзеці даведаліся хто з шымпанзе ўдзельнічае ў «танцы дажджу», чаму ліса танчыць на снезе, якую хатнюю расліну называюць «танцуючай кветкай», якога колеру залаты яблык і дзе шукаць залатое дрэва. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнятэцы Дзеда Прыродаведа. Цікавыя заданні аўтараў кніг дапамаглі праверыць уважлівасць і кемлівасць юных чытачоў, а таксама спрыялі іх зацікаўленасці прыроднымі таямніцамі.

2