1

 

      29 мая ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшло свята «Развітанне з пачатковай школай», у якім бралі ўдзел вучні 4«А» і 4«В» класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска».

  

    Дзецям нагадалі, як яны ўпершыню пераступілі ганак школы і першы раз прыйшлі ў бібліятэку. А потым яны самі ў бліц-інтэрв'ю расказалі пра свае дасягненні, пачыталі вясёлыя вершы пра тое, як праходзіла іх вучоба і адпачынак з першага па чацвёрты клас.

      Для прысутных былі арганізаваны міні-ўрокі матэматыкі і пазакласнага чытання, музыкі і роднай мовы, у ходзе якіх з дапамогай гумарыстычных гульняў і віктарын вучняў праэкзаменавалі па гэтых прадметах. Напрыканцы мерапрыемства гучалі словы падзякі ад дзяцей і настаўнікаў за арганізаванае свята і за плённае супрацоўніцтва на працягу многіх гадоў.

2

3

4

5