1

 

    28 мая ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча вучні 2 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска» сталі ўдзельнікамі цікавага і займальнага падарожжа па старонках кнігі журналісткі, краязнаўцы і пісьменніцы Святланы Гук (Дзядзінкінай) «Бабраня на Бузянцы» (серыя «Скарбы роднай прыроды»).

 

 

    Падчас сустрэчы дзеці атрымалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра ўнікальнасць Бярэзінскага біясфернага запаведніка, які з'яўляецца эталонам навакольнага асяроддзя для ўсёй Еўропы, пра яго гістарычную спадчыну, біялагічную разнастайнасць насельнікаў ахоўнай тэрыторыі. Асабліва цікавай для ўдзельнікаў мерапрыемства стала інфармацыя пра баброў і маленькіх бабранят. Дзеці даведаліся пра тое, як пухнатыя інжынеры будуюць сваю хатку, чым сілкуюцца, як можна па іх паводзінах прадказваць будучае надвор'е. Другакласнікам расказалі пра рэчкі Бярэзіну і Бузянку, Сергуцкі канал, пра гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі», які праходзіў праз сістэму рэк і азёр Бярэзінскай нізіны. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі «Нацыянальныя паркі Беларусі», «Ахоўныя жывёлы Беларусі» (серыя «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя») і іншымі новымі выданнямі.

2