DSCN1883“Край мой родны – лёс мой вечны”,- літаратурна-краязнаўчы ўрок пад такой назвай супрацоўнікі бібліятэкі імя І. Крылова правялі ў Віцебскім дзяржаўным палітэхнічным прафесійным ліцэі 17 красавіка 2013 года. Разам з галоўным бібліятэкарам Кураковай В.У. навучэнцы групы № 16 зрабілі своеасаблівы экскурс у гісторыю нашай Радзімы.

Чаму так названа – Беларусь? Якімі былі нашы продкі, чым займаліся? - даведаліся ўдзельнікі мерапрыемства. Ішла гаворка пра дзяржаўныя сімвалы, якія адлюстроўваюць гісторыю нашай краіны, яе традыцыі. Прысутныя пазнаёміліся са славутымі асобамі, уславіўшымі нашу Беларусь. Нікога не пакінулі абыякавымі гераічныя старонкі жыцця нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Выкарыстанне кадраў кінахронікі, мультымедыйная прэзентацыя, музычнае афармленне зрабілі мерапрыемства ўрачыстым, цікавым і непаўторным. Навучэнцам  было прапанавана прадоўжыць сказы “Калі б я мог, то зрабіў бы для Беларусі…”, “У Беларусі ёсць любімыя мае мясціны – гэта…” А напрыканцы яны паўдзельнічалі ў літаратурна-краязнаўчай гульне “Зямля бацькоў, зямля мая.” Пераможцы атрымалі ўзнагароды, але пераможаных не засталося, бо кожны ўзнавіў ці атрымаў веды па гісторыі і сучаснасці нашай краіны.