1

 

    16 мая ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшоў вусны часопіс «Сэрцам аддаўшыся светлай красе...», у якім бралі ўдзел вучні 3 «А» класа ДУА «Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С.Пушкіна».

 

  

  Кожная старонка часопіса «Вясна», «Лета», «Восень», «Зіма» адкрывалася выразным чытаннем вершаў вядомых беларускіх і рускіх паэтаў: Я.Коласа, В.Зуёнка, П.Броўкі, А.Пушкіна, А.Фета, Ф.Цютчава. Музычным упрыгожваннем мерапрыемства сталі класічныя творы рускіх і замежных кампазітараў: Г.Свірыдава, Л.Бетховена, П.Чайкоўскага, Ф.Ліста. Удалае спалучэнне паэзіі і музыкі дапамагло ўсім прысутным адчуць чароўную прыгажосць і непаўторнае хараство прыроды.

2

3