1

 

    13 мая ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для 1«Б» і 1«В» класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прайшоў канцэрт «Святочны май».

 

 

    На канцэрце выступілі навучэнцы ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №4 г. Віцебска» (музычны педагог Вольга Ткачова). У іх выкананні прагучалі вядомыя класічныя і сучасныя творы, песні: «Навука», «Падаем і ўзлятаем», «Мы разам», якія напомнілі аўдыторыі пра святочныя дні майскага календара: Дзень працы, Дзень Перамогі, Дзень сям'і. Першакласнікам асабліва спадабалася мелодыя «У землянцы» і песня «Мы разам», якую з задавальненнем падпяваў увесь зал. Аўдыторыя ўважліва слухала музіцыраванне юных піяністаў, флейтыстаў і саксафаністаў, адгадвала загадкі пра музыку і музычныя інструменты, суперажывала героям павучальных музычных казак і дарыла шчодрыя апладысменты пасля кожнага нумара праграмы.

2

3

4

5