1

    Дзень сям'і – свята радасці, адчування надзейнасці і спакою ад таго, што блізкія людзі побач. Менавіта ў сям'і дзіця ўпершыню адчувае глыбокую радасць ад бацькоўскай любові, якая сагравае, тут ён вучыцца бачыць цудоўнае і спасцігаць сакрэты стасункаў паміж людзьмі.

 

    13 мая ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча да Міжнароднага дня сям'і прайшоў урок сямейных зносін «Навука жыць разам», у якім бралі ўдзел вучні 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска».

 

 

    Дзецям растлумачылі прычыны з'яўлення свята, расказалі пра тое, як важна ведаць сваіх продкаў, растлумачылі, што такое прозвішча, як саставіць радаслоўную і генеалагічнае дрэва сям'і. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі пра свае сем'і, разважалі пра сямейныя абавязкі, дзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі, спрабавалі закончыць вядомыя прыказкі пра сям'ю, чыталі вершы, спявалі песні, спрачаліся, хто ў сям'і галоўны. Напрыканцы ўрока прыйшлі да высновы, што галоўнае, каб у сям'і панавала любоў і павага адзін да аднаго, стваралася атмасфера добразычлівасці, узаемаразумення і ўзаемадапамогі.

2

3