1

 

     110 год таму назад шведская пісьменніца Сельма Лагерлёф атрымала Нобелеўскую прэмію. 10 красавіка гэтую падзею адзначылі ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

    Разам з вучнямі 4«А» класа ДУА «Гімназія №3 імя А.С.Пушкіна» бібліятэкары правялі абмеркаванне кнігі пісьменніцы «Цудоўнае падарожжа Нільса з дзікімі гусямі» – чароўнай гісторыі аб тым, як хлопчык пасмяяўся над лясным гномам, а той ператварыў яго ў маленькага чалавечка. Дзеці добра падрыхтаваліся: дакладна адказвалі на пытанні, давалі характэрыстыку персанажаў твора, пераказвалі ўпадаваныя моманты, а таксама наглядна прадставілі ў выглядзе кадраў кінастужкі 5-ую главу кнігі «Чароўная дудачка». Вучням палюбіўся галоўны герой казкі, і яны з цікавасцю сачылі за доўгім, поўным прыгод і няпростых выпрабаванняў падарожжам хлопчыка і з ахвотай дзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытанага.