img_6313“Дык шануй святыя словы беларускай роднай мовы” – пад такой назвай 21 лютага ў ЦГБ імя М. Горкага адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная Дню родных моў .

У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні СШ № 4 і гімназіі № 5, бібліятэкары. У выкананні Лізы Бычкоўскай (гімназія № 5) гучалі вершы, прысвечаныя роднай мове, вучаніца СШ № 4 Лера Бадзяка праспявала песню “Маленства край”, а ў выкананні ўдзельніка ўзорнай драматычнай студыі “ТэСт” Глеба Лускіна прагучаў маналог д’ябла са “Старадаўняй казкі” Ю Куліка.

img_6298

Цікава прайшла сустрэча з пісьменнікам Сяргеем Рублеўскім, ад якога прысутныя пачулі вельмі глыбокі расповяд аб роднай мове, напрыканцы сустрэчы пісьменнік адказаў на пытанні прысутных.