1

год малой родины 2019

 

 

 

 

    4 красавіка ў бібліятэцы імя П.Броўкі адбылося краязнаўчае свята да Года малой радзімы «Трэба дома бываць часцей», гасцямі якога сталі вучні ДУА «Сярэдняя школа №25 г. Віцебска».

    На сустрэчы ішла гаворка пра родныя для удзельнікаў куточкі беларускай зямлі: Віцебск, Сянно, Чашнікі, Ушачы, Шуміліна, Дзясна; пра значнасць ведаў аб сваіх «каранях», пра пашану да гісторыі і гераізму, пра нашу ўдзячнасць і гонар за дасягненні землякоў. Удзельнікі сустрэчы, уражаныя пачутым, дамовіліся абавязкова адправіцца ў падарожжа па тых мясцінах, аб якіх ішла гаворка, каб пабачыць іх увачавідкі. Сапраўдным гімнам малой радзіме прагучалі песні на вершы беларускіх аўтараў: «Мой родны кут», «Люблю наш край», «Трэба дома бываць часцей».

2