1

 

    8 красавіка да Міжнароднага дня вызвалення вязнеў з фашысцкіх канцлагераў у бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла гадзіна памяці «Яны смерці глядзелі ў вочы».

 

 

 

      Вучням 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» расказалі, што памятная дата была ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. Дзеці даведаліся пра іншыя лагеры смерці, якія фашысты арганізавалі ў Беларусі і іншых краінах, пра колькасць знішчаных і зняволеных за гады вайны. Затаіўшы дыханне дзеці слухалі пра лёс народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага і пра гісторыю напісання яго знакамітых карцін з цыкла «Лічбы на сэрцы». Нікога не пакінулі абыякавымі ўспаміны дзяцей, былых вязнеў канцлагераў, Андрэя Бараноўскага, Зоі Васілеўскай, Любы Алексінай, апублікаваныя ў кнігах «Ніколі не забудзем» і «Былыя вязні і валанцёры: дыялог у імя памяці». Пасля мерапрыемства вучні яшчэ доўга гарталі кнігі, разглядвалі фотаздымкі і карціны. Ім, жывучым у мірны час, было цяжка паверыць, што такія страшныя злачынствы і здзекі над людзьмі былі ў нашай гісторыі.

3

4