111

 

    4 красавіка супрацоўнікі бібліятэкі імя Л.Талстога наведалі ДУА «Санаторны яслі-сад №37 г. Віцебска», дзе прайшоў конкурс на лепшага чытальніка вершаў пра Беларусь на роднай мове.

    Пакуль журы вызначала лепшага, супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі выхаванцаў з цікавымі выданнямі на беларускай мове. Знаёмства пачалося з маляўнічай кнігі Уладзіміра Ліпскага «Я тут жыву», запрасіўшай маленькіх чытачоў у падарожжа па гарадах Беларусі. Дзеткі з цікавасцю разглядалі карту сваей краіны, шукалі на ёй родны горад, а таксама распавядалі пра тое, якія гарады Беларусі яны наведвалі.Зацікавілі малых кнігі серыі «Самыя-самыя» – «Буры гаспадар лясоў», «Старажылы, волаты і монстры», «Дрыгва – куток дзівосаў» і «Чыстыя, глыбокія, прыгожыя». Вядома, што загадкі падабаюцца ўсім дзецям і ў кніжках серыі «Свет вакол нас» іх вельмі шмат: хлопчыкі і дзяўчынкі с задавальненнем іх разгадвалі. Ну і як жа без казак – гэта самыя любімыя дзіцячыя кнігі. «Воўк і ліса», «Тры парсючкі», «Малец-з-палец», «Дамок», «Цэрэшка», «Тры сябрукі» – з гэтымі і многімі іншымі кніжкамі казак пазнаемілі выхаванцаў садка бібліятэкары.

222

333