1

 

    30 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшоў урок экалагічнай пісьменнасці «Мы ўсе ў адказе за нашу планету», прыўрочаны да акцыі «Гадзіна Зямлі». У ім прынялі ўдзел наведвальнікі школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №34 г. Віцебска».

 

 

 

    Дзецям расказалі, дзе і калі акцыя адбылася ўпершыню, як яна праходзіць у розных краінах свету, нагадалі пра экалагічныя праблемы, якія сёння хвалююць людзей: празмерная эксплуатацыя і забруджванне глебы, забруджванне вады, вырубка лясоў, павялічэнне ў атмасферы канцэнтрацыі ўгарных газаў. Асноўная частка занятку была адведзена знаёмству з цікавай экалагічнай інфармацыяй і размове пра тое, што можа зрабіць кожны, каб наша планета была чыстай, бяспечнай і прыгожай.

2