1

 

    26 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла літаратурная гадзіна па вершаваных казках «Недзе ў Трыдзевятым царстве...», прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі.

  

 

    Наведвальнікам школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» расказалі цікавыя факты з жыцця і творчасці пісьменнікаў, якія складалі казкі ў вершах – Аляксандра Пушкіна, Карнея Чукоўскага, Самуіла Маршака, Пятра Яршова. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарынах, конкурсах і гульнях: «Дэтэктывы ідуць па следу», «Нам прыслалі тэлеграму», «Што паклалі ў цуда-мех?», дзякуючы якім яшчэ раз успомнілі ўсім вядомыя чароўныя вершаваныя гісторыі і зразумелі, што каб атрымаць званне «Лепшы знаўца казак», трэба не проста чытаць, трэба чытаць і думаць, чытаць і разважаць, чытаць і запамінаць.

2