1

 

     25 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для атрадаў школьных лагераў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» і «Сярэдняя школа №34 г. Віцебска» прайшла пазнавальная гадзіна «Жывёлы на вайне», якая расказала пра ўклад, які ўнеслі нашы чацвераногія сябры ў агульную Перамогу над ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Дзеці даведаліся пра подзвігі сабак: выратаванне раненых, дастаўленне боепрыпасаў, важных даручэнняў, размініраванне гарадоў і населеных пунктаў, падрыў варожых танкаў. Асабліва зацікавілі прысутных гераічная дзейнасць нямецкай аўчаркі Джульбарса, якая служыла ў 14-ай штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгадзе і была ўзнагароджана медалём «За баявыя заслугі» і ката Рыжыка, які дзякуючы сваёй адчувальнасці беспамылкова вызначаў прыбліжэнне бамбардзіровак, актыўна выражаў свой неспакой, і, такім чынам, папярэджваў салдат аб надыходзячай небяспецы.

2