1 в начало

 

    21 сакавіка ў бібліятэцы імя Петруся Броўкі для вучняў трэціх класаў ДУА «Сярэдняя школа № 42» адбылася літаратурная гадзіна «Зямля! Гляджу на ўсё жывое...», прысвечаная творчасці вядомага беларускага пісьменніка П.У.Броўкі.

 

    Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Пятра Усцінавіча, паслухалі вершы паэта «Дарагая Беларусь», «Родны край», «Ой, не шапчы мая бярозка...», «Не буду я стаяць на раздарожжы», «Герой», «Купала і Колас, вы нас гадавалі». У выкананні вучняў прагучалі вершы народнага паэта «Бярэзінскі запаведнік», «Зерне», «Дзяўчо». Хочацца спадзявацца, што паэзія Петруся Броўкі заўсёды будзе гучаць сучасна і зразумела шматлікім пакаленням і праз дзесяцігоддзі.

2