01555

 

У бібліятэцы імя У. Караткевіча ў студзені ўзяла старт акцыя “Віцебшчына ў асобах”, прысвечаная 75-годдзю Віцебскай вобласці. Мэта акцыі – пазнаёміць маладое пакаленне са славутымі асобамі, уславіўшымі нашу вобласць, паказаць наколькі багата наша зямля талентамі. У межах акцыі прайшла гадзіна мастацтва “Творца, які ажыўляў камень” (да 105-годдзя вядомага скульптара З. Азгура, ураджэнца Сенненскага раёна Віцебскай вобласці).