1

 

    Вечарына з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Еўдакіі Лось адбылася 12 сакавіка ў бібліятэцы імя М.Горкага для ўдзельнікаў грамадскага аб'яднання пажылых людзей «Золотой возраст» і  клуба «Сяброўства», створанага пад кіраўніцтвам ТЦСАН Першамайскага раёна г. Віцебска.

 

 

    Для паэтэсы Еўдакіі Лось не пісаць вершы – значыла «не жыць», «не дыхаць». Усё жыццё, з рознымі яго праявамі, яна ўспрымала праз паэтычную прызму. Яе вершы – жыццёвая споведзь жанчыны, маці, паэтэсы. Яе спеўная паэзія са шчырымі, сардэчнымі словамі кранула патаемныя струны кожнага, хто прысутнічаў на вечарыне.

2

3

4