1

 

    12 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла прэзентацыя кнігі паэта, члена Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая ветвь» Валянціны Шырынавай «Два кармана» - зборнік шчырых, светлых, пазітыўных, сонечных паэтычных твораў, якія запрашаюць нас у краіну дзяцінства, напоўненую радасцямі і клопатамі, забавамі і захапленнямі яе маленькіх жыхароў.

 

 

    Вучні 2«Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» пачыталі вершы паэткі, дзякуючы якім атрымаўся цікавы расказ аб тым, чым пачынаецца, як праходзіць і чым заканчваецца кожны дзень у гэтай добрай і шчаслівай краіне, а таксама прынялі ўдзел у гульнях па гэтых творах. Валянціна Аркадзьеўна распавяла аб тым, як упершыню з'явілася жаданне пісаць, пачытала свае вершы, а потым пазнаёміла дзяцей з асобным раздзелам кнігі, які называецца «Пазнай героя». Напрыканцы сустрэчы паэтэса зрабіла падарунак бібліятэцы і яе чытачам – літаратурны альманах «Полацкая ветвь», выдадзены да 20-годдзя заснавання арганізацыі.

2

3

4

5