1

 

    11 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшлі мерапрыемствы, прыўрочаныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

 

   На інфармацыйнай гадзіне «Канстытуцыя – Закон, па якому мы жывём!» вучням 3«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» назвалі асноўныя правы, гарантуемыя Канстытуцыяй РБ, запрасілі прыняць удзел у прававой віктарыне «Правы і абавязкі», а таксама пазнаёмілі з дзіцячым прававым сайтам, на якім уся інфармацыя падаецца ў даступнай і займальнай форме. Дзеці зацікавіліся гульнявой часткай сайта, дзе праз жыццёвыя сітуацыі з удзелам пацешных персанажаў праілюстраваны юрыдычныя праблемы, з якімі мы сутыкаемся вельмі часта.

2   Для дарослых чытачоў у бібліятэцы натарыўсамі Натарыяльнай канторы Першамайскага раёна г. Віцебска №3 былі арганізаваны бясплатныя кансультацыі па пытаннях засведчання любых відаў дакументаў, завяшчанняў, пагаджэнняў, афармлення спадчынных праў і іншае.