img_5520

30 кастрычніка дзіцячая бібліятэка імя Я. Коласа сабрала прыхільнікаў творчасці Я. Коласа на ўрачыстую вечарыну “А на зямлі яго не згасне свет”, прысвечаную 130-годдзю Я. Коласа. У праграме вечарыны гучалі вершы паэта, падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя, навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага вучылішча мастацтва паказалі інсцэніроўку ўрыўка з паэмы “Сымон-музыка”. У якасці ганаровых гасцей на вечарыну былі запрошаны лаўрэаты прэміі імя У. Караткевіча Віцебскага аблвыканкама – паэты Давід Сімановіч і Вольга Іванаўна Русілка, якія расказалі прысутным аб сувязі Я. Коласа з Віцебшчынай, аб значэнні творчасці Я. Коласа ў сусветнай літаратуры, пазнаёмілі са сваімі вершамі. Былі падзведзены вынікі творчага конкурсу “Сцяжынкамі Якуба Коласа”, пераможцы якога ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі.