1

       17 студзеня для навучэнцаў першых класаў ДУА «Гімназія №3 г. Віцебска імя А.Пушкіна» адбылася віртуальнае падарожжа «Кніжная планета».

З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі дзеці прасачылі за тым шляхам, які прайшла кніга ад рукапіснай да сучаснай, завочна пазнаёміліся з музеем беларускага кнігадрукавання ў Полацку, з самымі прыгожымі, самымі вялікімі, самымі незвычайнымі бібліятэкамі і, асобна, з Нацыянальнай бібліятэкай у Мінску.

 

 Дзецям расказалі пра віцебскую бібліятэку імя Ул.Караткевіча, пра тое, як весела, цікава і пазнавальна чытачы праводзяць там свой вольны час, а таксама пра тую частку фонда, якая арыентавана на маленькага чытача: мастацкія творы, па якім вучылася чытаць не адно пакаленне дзяцей, багата ілюстраваныя дзіцячыя энцыклапедыі і часопісы. Напрыканцы свята дзеці прынялі ўдзел у конкурсе на самага ўважлівага і начытанага «Разумнікі і разумніцы» і, дзякучы яму, успомнілі сюжэты і герояў любімых кніг.

3

2